Вход свободный, по предварительной регистрации

Афиша Конресса-перформанса

Зарегистритроваться можно здесь. Ниже — пресс-релиз и подробное описание на беларусском языке. Англоязычную версию и дополнительную информацию можно найти на странице мероприятия в Фейсбуке.

23 лістапада 2019 года ў Мінску адбудзецца Кангрэс-перформанс работнікаў і работніц культуры, ініцыятарамі якога з’яўляюцца ўдзельнікі і ўдзельніцы праекта “СТАТУС: Роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства” з Беларусі і Швецыі. Сайт проекта — http://statusproject.net/

У межах аднадзённага Кангрэса-перформансу пройдуць дыскусіі і размовы, варкшопы і перформансы, а таксама прэзентацыі мастацкіх прац, звязаныя з пытаннямі ўмоваў працы і прававога статусу мастакоў у Беларусі і Швецыі, абароны іх правоў, роўнасці, гендару і ўзросту.

Кангрэс запрашае да ўдзелу спецыялістаў з галіны культуры і мастацтва (мастакоў і мастачак, куратараў і куратарак, даследчыкаў і даследчыц, менеджараў і менеджарак, музейных работнікаў і работніц і іншых), а таксама ўсіх, хто цікавіцца заяўленымі тэмамі.

Мэта Кангрэса — абмеркаваць і звярнуць увагу на прававы статус мастакоў і мастачак у беларускім і шведскім грамадствах для таго, каб скіраваць увагу дзяржаўных органаў на тыя юрыдычныя аспекты, якія патрабуюць змены ў кантэксце новых формаў мастацкай вытворчасці і прэкарнай працы.

“СТАТУС” — гэта калектыўны даследчы праект, які рэалізуецца ў кааперацыі шведскіх і беларускіх партнёраў: KONSTEPIDEMIN у Гётэбаргу і галерэі Прастора КХ у Брэсце. Мэта праекта — даследаванне кантэксту і ўмоў рэалізацыі сучаснай мастацкай практыкі, а таксама пазіцыі і ролі мастакоў і мастачак у сучасным грамадстве. Падчас Кангрэса будзе прэзентавана публікацыя “Мастацкія пазіцыі ў грамадстве, якое змяняецца. Назіранні з Беларусі і Швецыі”— выданне, у якое ўвайшлі тэксты і мастацкія працы, створаныя ў межах праекта “СТАТУС”.

Арганізатары праекта: KONSTEPIDEMIN (Гётеборг, Швецыя), галерэя Прастора КХ (Брэст, Беларусь).
Партнёры праекта: Шведскі інстытут, Шведскі саюз мастакоў.

Канцэпцыя і рэалізацыя: Aleksei Borisionok, Tania Arcimovich, Inga Lindarenka, Alina Dzeravianka, Denis Romanovski
Арт-ворк для постара: Masha Svyatogor
Дызайн постара: Maria Kirilchik
Мастацкая інтэрвенцыя ў прастору: Sergey Shabohin

Удзельнічаюць: Альміра Усманава, Ёнатан Хабіб Энквіст, Аляксей Барысёнак, Мона Вальстром, Сафія дэ ля Фуэнтэ, Сцяпан Стурэйка, Uladzimir Hramovich, Таня Арцімовіч, Aliaxey Talstou, Linda Tedsdotter, Lena Aharelysheva, Lizaveta Mikhalchuk, Mikhail Gulin, Volha Maslouskaya, Darya Amelkovich, Paval Kasciukievič, Aksana Haiko, Lukashenka Irine.

Уваход вольны! Рэгістстрацыя - https://forms.gle/GZmafMqGwHo5VuGMA

Для ўсіх гасцей будзе арганізанвана кава-паўза, таксама будзе працаваць бар, дзе можна будзе набыць напоі і ежу.

ПРАГРАМА

10:00 Адкрыццё выставачнай часткі Кангрэса і прэзентацыя публікацыі “Мастацкая практыка і сацыяльныя змены. Назіранні з Беларусі і Швецыі”. Лідэры праекта і Пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня Крысціна Йоханнессон.

10:15–12:00 Post Work. Панэльная дыскусія пра мастацтва і працу.

Удзельнічаюць: Альміра Усманава (Беларусь/Літва), Ёнатан Хабіб Энквіст (Швецыя).
Мадэрацыя: Аляксей Барысёнак.

12:00–14:00 Прававы статус мастачак і мастакоў. Чаго чакаць ад будучыні? Панэльная дыскусія.

Удзельнічаюць: Таня Арцімовіч, Уладзімір Грамовіч, Лінда Тэдсдотэр.
Мадэрацыя: Аляксей Талстоў.

14:15 Перформанс “Сацыяльная роля”, мастак Міхаіл Гулін.

15:00–16:30 Мастацкія саюзы: прыклады Беларусі і Швецыі. Панэльная дыскусія.

Удзельнічаюць: Глеб Отчык, першы намеснік Старшыні Беларускага Саюза Мастакоў, Сафія дэ ля Фуэнтэc, член праўлення Шведскай Асацыяцыі Мастакоў, а член праўлення Міжнароднай Асацыяцыі Мастакоў.
Мадэрацыя: Мона Вальстром.

16:30–18:00 Мастацтва, гендар і ўзрост: падтрымліваючы нябачную працу. Арт-ток.
Мадэрацыя: Алена Агарэлашава.

18:30–20:00 Сесія калектыўнага чытання і абмеркавання Кодэкса аб культуры Беларусі.
Чытаюць: Дар'я Амяльковіч, Аксана Гайко, Павал Касцюкевіч, Ірына Лукашэнка. Мадэрацыя: Аліна Дзеравянка.

20:30 Перформанс Вольгі Маслоўскай.

21:00-23.00 Music and drinks.

dj all you can eat
DJ GRAY MAND()LA

Падчас Кангрэса будзе сінхронны пераклад з ангельскай на рускую мову і наадварот.

-/-

Падрабязнае апісанне праграмы
Post Work. Панэльная дыскусія пра мастацтва і працу

У 2012 годзе Міжнародная праграма студый мастакоў у Стакгольме IASPIS апублікавала даследаванне “WORK WORK WORK. A reader on Art and Labour”. У сваім эсэ з гэтай кнігі тэарэтык і куратар Ларс Банг Ларсен адзначае парадаксальныя стасункі мастацтва і працы. З аднаго боку, мастацтва сёння як ніколі ўкаранілася ў сацыяльна-эканамічную сферу, і таму можа быць прызнана працай. З іншага боку, мастацкая практыка парушае рытм рэжыму працы — “адмаўляецца ўдзельнічаць у вытворчасці і ўзнаўленні таго, што існуе”, па словах Банга Ларсена.
Што мы разумеем пад працай у мастацтве і культуры сёння? Як гэта ўбудоўваецца ў рынкавую эканоміку і сістэму працы, капіталістычную эксплуатацыю і бюракратычны кантроль? Як работнікі культуры вырашаюць гэтыя пытанні, якія спосабы арганізацыі яны выбіраюць? Якія існуюць адрозненні ў разуменні гэтага феномена ў розных геаграфічных кантэкстах?

Удзельнічаюць: Альміра Усманава (Беларусь/Літва), Ёнатан Хабіб Энквіст (Швецыя).
Мадэрацыя: Аляксей Барысёнак.

Прававы статус мастачак і мастакоў. Чаго чакаць ад будучыні? Панэльная дыскусія

Шырока вядомы стэрэатып пра галодных і натхнёных творцаў у беларускіх рэаліях праяўляецца ў тым ліку ў нявызначанасці іх прававога статусу. Тое ж самае тычыцца крытыкаў, куратарак і куратараў, арт-менеджараў і арт-менеджарак ды іншых. Знаходзячыся ў досыць прэкарных умовах, працуючы ад выставы да выставы са спадзевам на продаж ці мінімальны ганарар, пагаджаючыся на праектную занятасць, беручы падпрацоўкі і адначасова спрабуючы будаваць кар’еру, людзі з гэтай сферы рэдка ўпэўненыя ў сваёй будучыні. Але як вызначыць іх сённяшняе становішча? Хто яны на рынку працы? Фізічныя асобы, індывідуальныя прадпрымальніцы і прадпрымальнікі, супрацоўніцы і супрацоўнікі інстытуцый на кантракце? Ці яны афармляюць рамесніцтва? Ці пацверджаная іх прафесійная прыналежнасць сертыфікатам міністэрства культуры? Ці яны ўладкаваныя на іншых “афіцыйных” працах? Ці паразітуюць на дзяржаўнай сацыяльнай палітыцы? Пытанняў шмат. Падчас дыскусіі мы паспрабуем ахапіць хіба некаторыя з іх.

Удзельнічаюць: Таня Арцімовіч, Уладзімір Грамовіч, Лінда Тэдсдотэр.
Мадэрацыя: Аляксей Талстоў.

Панэльная дыскусія. Мастацкія саюзы: прыклады Беларусі і Швецыі.

Мы запрашаем прадстаўнікоў мастацкіх саюзаў Швецыі і Беларусі выказацца пра надзённыя пытанні яе членаў, погляды на культурную палітыку сваіх урадаў, праблемы, якія тычацца прававога статусу мастака і мастачкі. Якія асаблівасці мастацкіх прафсаюзаў Швецыі і Беларусі? Якім чынам членства ў арганізацыі дапамагае мастакам адстойваць і абараняць свае правы? Як мастацкія саюзы з Беларусі і Швецыі рэагуюць на новыя формы вытворчасці і працы, якая набывае ўсё больш прэкарны характар?

Удзельнічаюць: Глеб Отчык, першы намеснік Старшыні Беларускага Саюза Мастакоў, Сафія дэ ля Фуэнтэ, сяброўка праўлення Шведскай Асацыяцыі Мастакоў, а таксама сяброўка праўлення Швецыі ў Міжнароднай Асацыяцыі Мастакоў.
Мадэрацыя: Мона Вальстром.

Мастацтва, гендар і ўзрост: падтрымліваючы нябачную працу. Арт-ток.

Гендар, мастацтва, узрост, мацярынства – наколькі гэта ўплывае на эканамічную ўстойлівасць і сацыяльную абароненасць мастачак? Запрашаем на шчырую размову з мастачкамі.

Мадэрацыя: Алена Агарэлашава.

Сесія калектыўнага чытання і абмеркаванне Кодэкса аб культуры Беларусі.

Сесія калектыўнага чытання і абмеркаванне Кодэкса аб культуры будзе праводзіцца на аснове кароткіх прэзентацый, чытанняў і аналізу асобных тэзісаў з дакумента, якія амаль не абмяркоўваўся публічна.

Чытаюць: Дар'я Амяльковіч, Аксана Гайко, Павал Касцюкевіч, Ірына Лукашэнка. Мадэрацыя: Аліна Дзеравянка.

Подпишитесь на нашу рассылку:

 

Комментарии: